Вінцэнт Жолудзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Жолудзь (польск.: Wincenty Żołądź, лац.: Vincentius Żołądź; 2 лістапада 1781 — 15 лютага 1834, Косава, Гуцульшчына, Украіна[2]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі і педагог.
Remove ads
Біяграфія
13 жніўня 1799 г. уступіў у Таварыства Ісуса і з 1799 па 1801 гг. праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Вывучаў рыторыку ў Оршы (1801—1802) і нямецкую мову ў Дынабургу (1802—1803), а потым выкладаў у класе інфімы ў Віцебску (1803—1804) і Чачэрску (1804—1805).
У 1805—1807 гг. прайшоў курс філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме, пасля чаго зноў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, гэтым разам — у Мсціславе (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, 1807—1808) і Магілёве (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, нямецкая мова, 1809—1809). У 1813 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а потым праходзіў гадавы курс духоўнасці і ордэнскага права ў доме трэцяй прабацыі (апошняя прыступка перад манаскімі абяцаннямі) у Полацку. Працаваў у Віцебскім езуіцкім калегіуме (1814—1816). 15 жніўня 1816 г склаў апошнія зарокі[3].
З 1816 г. — у Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выконваў абавязкі прэфекта школ і дэкана факультэта старажытных і сучасных моў (1817—1818), а потым — прэфекта полацкай езуіцкай друкарні (1818—1820)[3]. На апошняй пасадзе дамогся павелічэння колькасці выдадзеных падручнікаў і слоўнікаў, а таксама перавыдання твораў Пятра Скаргі і Тарквата Таса ў перакладзе Пятра Каханоўскага[4].
Пасля забароны дзейнасці Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе да апошніх дзён жыцця апантана вёў місіянерскую дзейнасць на тэрыторыі Львоўскай архідыяцэзіі (1821—1834)[5][6].
Remove ads
Зноскі
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 118.
- Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae Архівавана 13 ліпеня 2020..
- Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 576—577.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads