Вінцэнт Ключынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнт Адольфавіч Ключынскі (30 верасня 1847, м. Шаркаўшчына, Беларусь — 11 лютага 1917) — каталіцкі царкоўны дзеяч, архібіскуп, доктар тэалогіі, прафесар (1905).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
У 1865 годзе паступіў у Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, закончыў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. У 1871 быў прызначаны прафесарам Віленскай духоўнай семінарыі. На працягу 28 гадоў працаваў тут выкладчыкам дагматыкі, тэалогіі і маралі. Займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. У 1889 годзе ў Вільні заснаваў таварыства дабрачынных асоб, якое пазней ператварылася ў аб’яднанне манахаў, дзе выхоўваліся дзеці, пакінутыя бацькамі, і падкідышы. 3 1898 года — прадстаўнік Віленскай дыяцэзіі ў Духоўным калегіуме ў Пецярбургу, у 1910 годзе быў прызначаны Рымскім Папам Піем X Архібіскупам Магілёўскім. Шмат увагі ўдзяляў адукацыі будучых святароў, узяўшы пад сваю непасрэдную апеку духоўныя семінарыю і акадэмію ў Пецярбургу. У 1914 годзе Папа Рымскі прымае рашэнне аб звальненні па стану здароўя В. Ключынскага. Ён выехаў на лячэнне на Каўказ, а пазней у Крым. Пасля пахавальнага набажэнства ў Ялце яго цела было перавезена ў Пецярбург, пахаваны на Выбаргскіх могілках.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads