Вінцэнцій Бучынскі
беларускі філосаф і багаслоў, пісьменнік і літаратурны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінцэнцій Бучынскі, крыпт. D. W. A…; X. W. B. (17 сакавіка 1789 — 29 сакавіка 1853, г. Лёвен) — езуіт, тэолаг, філосаф, аб’ектыўны ідэаліст і літаратурны крытык. Прафесар філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на Беларусі[5]. 20 студзеня 1805 г. у Дынабургу уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1809)[6][7], атрымаўшы ступень магістра філасофіі[5]. На працягу года быў рэгентам канвікту ў Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме (1809—1810), а потым вярнуўся ў Полацк, дзе выкладаў паэтыку (1810—1814) і рыторыку (1812—1814). У 1814 г. высвечаны на ксяндза. У 1815—1818 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акдэміі[6][7] і атрымаў ступень доктара тэалогіі[5]. Быў адным са стваральнікаў і галоўным рэдактарам першага на Беларусі літаратурна-навуковага часопіса Miesięcznik Połocki («Полацкі штомесячнік») (1818—1820)[5]. Прафесар натуральнага права і права народаў, эканомікі, палітычнай гісторыі і статыстыкі Полацкай езуіцкай акадэміі (1818—1820)[7].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў на Галічыну, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай дзяржавы. Прафесар філасофіі Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1821—1834), прафесар маральнай и пастаральнай тэалогіі калегіума ў Новым Сончы (1834—1835), прафесар філасофі ў Грацы (1835—1837) і Лінцы (1837—1848). Як візітатар Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса зрабіў значны ўнёсак у павышэнне ўзроўню езуіцкага школьніцтва на Галічыне.
Рэвалюцыйныя падзеі «Вясны народаў» у Аўстрыйскай імперыі прывялі да выдалення езуітаў і з гэтай дзяржавы. В. Бучынскі пераехаў у Бельгію, дзе спачатку выкладаў філасофію ў Намюры (1848—1850), а потым у Лёвенскім універсітэце (1850—1853). Памер у Лёвене 29 сакавіка 1853 г.
Remove ads
Творчасць
Яшчэ ў Полацку набыў вядомасць сваім удзелам у палеміцы, якая разгарнулася паміж асветнікамі і езуітамі на старонках часопісаў Miesięcznik Połocki і Dziennik Wileński («Віленскі дзённік») у 1817—1818 гг. вакол паэмы Н. Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803)[4]. Свае палемічныя выступы выдаў ананімна асобнай кнігай у Полацку ў 1818 г. У 1842-1844 гг. у Вене выйшла яго 3-томная праца «Філасофскія разважанні…» на лацінскай мове: 1-ы том уключаў логіку, 2-й — метафізіку, 3-й — этыку[4] У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы[5]. Пакінуў шмат рукапісаў філасофскага i тэалагічнага зместу, якія амаль не даследаваны[5].
Бібліяграфія
- «Nad uwagami Jana Styczyńskiego o Pułtawie, poemacie bohatyrskim ks. N. Muśnickiego S. J., uwagi», Dziennik Wileński 1817, t. 5, s. 610—648 (podpisano krypt.: X. W. B.); wyd. osobne pt. «Rozbiór wiadomości pomieszczonych w recenzji poematu Pułtawa», Połock 1818 (podpisano krypt.: D. W. A…); na odpowiedź Styczyńskiego ogł.: «Na zarzuty J. Styczyńskiego przeciw obronie poematu ks. N. Muśnickiego pt. Pułtawa», Miesięcznik Połocki 1818, nr 2, s. 113—132
- «Rozprawa historyczna o słuszności wyroku, którym zakon templariuszów został zniesiony», Miesięcznik Połocki 1818, nr 9, s. 1-15
- Ćwiczenie się w nabożeństwie do Najświętszego Jezusowego Serca, Lwów 1838; wyd. 2 Poznań 1854
- Institutiones doctrinae religionis, in quibus principia philosophica ad veritates religionis applicantur conscriptae, Wiedeń 1842
- Institutiones philosophicae conscriptae, t. 1-3, Wiedeń 1843—1844.
Пераклады
- K. Toul: Nauki tyczące się prawd wiary i powinności chrześcijańskich, wydane w języku francuskim dla pożytku wiernych wszelkiego stanu, na polski język przełożone, Lwów 1842.
Лісты
- Do W. Wielogłowskiego 2 listy z roku 1842, rękopis: Biblioteka PAN Kraków, sygn. 1834 k. 3-6.
Remove ads
Зноскі
- Бучинский Винцентий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
- Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads