Вінчэнца Скамоцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вінчэнца Скамоцы (Vincenzo Scamozzi; 2 верасня 1548 — 7 жніўня 1616) — апошні выдатны архітэктар італьянскага Рэнесансу, самы таленавіты вучань Паладзіа, які ўвайшоў у гісторыю архітэктуры як «бацька класіцызму». Родам з Вічэнцы.

Яго першым настаўнікам быў уласны бацька — буйны падрадчык, які знаходзіўся пад уплывам Серліа. Пасля наведвання Рыма ў 1579—1580 гадах. Скамоцы пасяліўся ў Венецыі, дабудоўваючы пачатыя Паладзіа ў родным горадзе будынкі, уключаючы тэатр Алімпіка і вілу Капра. Развіў традыцыі Паладзіа пры будаўніцтве вілы Молін пад Падуяй і тэатра Ганзага ў Саб’янеце.
Скамоцы адным з першых прымяніў бастыённую сістэму ўмацаванняў — пры ўзвядзенні крэпасці Пальманова ля падножжа італьянскіх Альпаў. У 1600 годзе ездзіў ў Францыю; яго альбом замалёвак паўночнай архітэктуры быў апублікаваны толькі ў 1960 годзе. Па-за межамі Італіі ўдзельнічаў у праектаванні Зальцбургскага сабора.
Галоўная праца Скамоцы — «Ідэя ўніверсальнай архітэктуры» — выйшла з друку за год да яго смерці. У гэтай працы архітэктар адстойваў неабходнасць выпрацоўкі адзінай архітэктурнай мовы на аснове асваення дасягненняў антычнасці. Пад уплыў ідэй Паладзіа-Скамоцы падпаў англічанін Ініга Джонс, які наведаў Італію ў тыя гады і з падачы якога паладыянства надоўга стала пануючай тэндэнцыяй у англійскай архітэктуры.
![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ![]() | ||||||
Злева направа: Сан-Лазара-дэі-Мендзіканці, Новыя Пракурацыі ў Венецыі, крэпасць Пальманова, тэатр Ганзага ў Саб'янеце, віла Молін |
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- Vincenzo Scamozzi
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads