Вічэнца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вічэ́нца (італ.: Vicenza) — горад на паўночным усходзе Італіі, у вобласці Венецыя, адм. цэнтр прав. Вічэнца. Нас. 115 тыс. чал. (2008). Размешчаны ў падножжа Альпаў. Транспартны вузел на чыгунцы Венецыя — Мілан.
Remove ads
Гісторыя
Паселішча старажытных венетаў, з 49 да н.э. рымская Вікеція, ці Віцэція (лац.: Vicetia). З 1115 года вольны горад-камуна. У 12-13 стст. арэна суперніцтва гвельфаў і гібелінаў. З 1311 пад уладай веронскіх Скалігераў. З 1404 да канца 18 ст. пад заступніцтвам Венецыянскай рэспублікі. У 1796 годзе акупавана напалеонаўскімі войскамі. У 1806—1848 пад валадарствам Аўстрыі. У 1866 увайшла ў склад Італьянскага каралеўства.
Клімат
Славутасці
Захаваліся: руіны рымскага тэатра , крыптапорціка , моста і акведука; раманская царква Санці-Фелічэ-э-Фартуната (10-12 стст.; мазаікі 4 ст.); гатычныя гадзіннікавая вежа Торэ-дзі-П'яцца (12 ст., надбудавана ў 14-15 стст.), цэрквы Сан-Ларэнца (1280—1344), Санта-Карона (13 ст., перабудавана ў рэнесансным стылі; алтарныя карціны Дж. Беліні і П. Веранезэ; цяпер Музей археалогіі ) і Санта-Марыя-дэі-Серві (заснавана ў 1322, пабудавана ў 1407, пашырана ў 1490), сабор (14 ст., перабудаваны ў 16 ст., фасад — 1467; у адной з капэл — паліпціх Даменіка Венецыяна, 1356); гатычныя і рэнесансныя палацца: Калеоні-Порта (14 ст.), да-Скіа (пач. 15 ст., часткова перабудавана); Біскупскі палац (1494—1495).
- Руіны рымскага акведука
- Палацца Порта-Калеоні
Аблічча Вічэнцы у значынай меры вызначаюць пабудовы А. Паладзіа (яго імем таксама названа цэнтральная артэрыя горада — Корса-Андрэа-Паладзіа ): «Базіліка» (1548—1617; у аснове — палацца дэла-Раджонэ сярэдзіны 15 ст.); палацца — Цьенэ (з 1542, не завершана; у аснове — пабудова канца 15 ст.), К’ерыкаці (з 1550; цяпер Гарадскі музей з археалагічнай калекцыяй і пінакатэкай), Ізепа-да-Порта (з 1552, не дабудавана), Вальмарана (1566), Порта-Барбаран (1570), Порта-Брэганцэ (1571), Цьенэ-Банін (1590, дабудавана В. Скамоці); лоджыі Вальмарана (1570) і дэль-Капітаньята (пачата ў 1571); «Тэатра Алімпіка» (1580—1585, завершаны Скамоці).
- Лоджыя Вальмарана
- «Тэатра Алімпіка»
У наваколлях Вічэнцы — вілы, пабудаваныя А. Паладзіа: Годзі у Ланеда (1540), Ратонда (будавалася з 1565-66, завершана ў 1580-91 В. Скамоці), П’явенэ ў Ланеда (1553 — каля 1570), Барбара-Вольпі ў Мазеры (1560-70, роспісы П. Веранезэ, скульптурны дэкор А. Віторыі; круглая царква — 1580), Паяна (кан. 1560-х гг.), Кальдонья (1570), Тарньеры (1570; перабудавана ў 19 у.), а таксама віла Вальмарана-ак-нані (17-18 стст.; роспісы Дж. Б. і Джандаменіка Цьепала, 1757). В. і вілы Паладзіа ў вобл. Венецыя ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.
Remove ads
Эканоміка
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads