Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Virginia Polytechnic Institute and State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блэксберг у штаце Вірджынія.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт прапануе 280 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Гэта другі дзяржаўны ўніверсітэт штата па колькасці абітурыентаў. Ён уваходзіць у топ-50 універсітэтаў Злучаных Штатаў па агульных выдатках на даследаванні, у топ-25 універсітэтаў ЗША ў галіне камп'ютарных і інфармацыйных навук і ў топ-10 універсітэтаў ЗША ў галіне тэхнікі. Універсітэт падрыхтаваў двух стыпендыятаў Роўдаса, чатырох стыпендыятаў Маршала, 38 стыпендыятаў Голдуотэра і 131 стыпендыята Фулбрайта. Сярод яго выпускнікоў восем узнагароджана Ганаровым медалём, губернатары двух штатаў ЗША, два астранаўты і адзін мільярдэр, а таксама тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.
Remove ads
Структура
- Каледж інжынерыі
- Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
- Каледж архітэктуры, мастацтва і дызайну
- Каледж вольных мастацтваў і гуманітарных навук
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж бізнесу
- Каледж ветэрынарнай медыцыны
- Каледж прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя
- Школа медыцыны і навукова-даследчы інстытут
- Школа аспірантуры
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads