Віржыні Шыманец

французская пісьменніца і перакладчыца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віржынí Шыманéц (часам Шыманек; фр.: Virginie Symaniec; 25 снежня 1968, Мезон-Лафіт, Францыя) — французская даследчыца беларускага тэатра, лінгвістка, гісторык і выдавец беларускага паходжання. Пісьменніца і перакладчыца з беларускай на французскую мову.

Хуткія факты Віржыні Шыманец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Францыі ў сям’і Лявона Шыманца і Мары-Франс Сіро. Пляменніца Івонкі Сурвілы. Бацька Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», з’яўляючыся паслом інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі[3].

Віржыні Шыманец — доктарка тэатральных даследаванняў (Інстытут тэатральных даследаванняў, Парыж, 2000). Спецыялістка па культурных адносінах і па культурнай палітыцы Беларусі. Габілітаваная доктарка (Парыж, EHESS, 2010)[4].

Remove ads

Дзейнасць

З 1996 года на працягу 10 гадоў узначальвала парыжскую асацыяцыю «Les Perspectives biélorussiennes» (Беларускія перспектывы). Працавала ў выдавецтве L’Harmattan, у якім кіравала серыяй, прысвечанай Беларусі. У 2011 годзе заснавала выдавецтва «Le Ver à Soie» (Шаўкапрад) у Парыжы[5]. Перакладае з беларускай і з рускай моў. З беларускай мовы пераклала п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы[6]. Пад кіраўніцтвам В. Шыманец у супрацы з А. Лапатнёвай быў перакладзены на французскую мову раман А. Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»[7]. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Піша не толькі навуковыя тэксты і кнігі, а таксама прозу. У 2019 годзе дэбютавала як пісьменніца з кнігай «Barnum» (Ятка)[8].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Virginie Symaniec, Alexandra Goujon, Parlons biélorussien: Langue et culture, L’Harmattan, 1997.
  • Virginie Symaniec, Le Théâtre en Biélorussie (fin du XIXème siècle — années 1920), L’Harmattan, 2003.
  • Virginie Symaniec, Mikola Piniguine. Mises en scène d’un exil, L’Harmattan, 2003.
  • Virginie Symaniec, Jean-Charles Lallemand, Biélorussie: Mécanique d’une dictature, Les Petits Matins, 2007.
  • Virginie Symaniec, La Construction idéologique slave orientale: Langues, races et nations dans la Russie du XIXème siècle, PÉTRA, 2012.
  • Virginie Symaniec, Barnum, Signes et Balises, 2019[9].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  2. Лявону Шыманцу — 70 гадоў, Радыё Свабода, 9 мая 2007
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads