Вірус агурочнай мазаікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вірус агурочнай мазаікі
Remove ads

Вірус агурочнай мазаікі[4], ці Вірус мазаікі агурка (англ.: Cucumber mosaic virus, CMV) — гэта патагенны вірус раслін[5][6], тыпавы від роду Cucumovirus сямейства Bromoviridae[7][8]. Гэты вірус мае распаўсюджанне ва ўсім свеце і вельмі шырокі арэал раслін-гаспадароў[9]. Вірус агурочнай мазаікі мае рэпутацыю віруса з самым шырокім спектрам гаспадароў сярод любых вядомых раслінных вірусаў[10]. Ён можа перадавацца ад расліны да расліны як механічным шляхам праз сок, так і з дапамогай тлей. Ён таксама можа перадавацца насеннем і паразітычнымі відамі пустазелля, напрыклад, прадстаўнікамі роду павітуха (Cuscuta).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Сімптомы

Thumb
Цельцы ўключэння віруса агурочнай мазаікі

У расліннай тканцы гэты вірус вырабляе характэрныя вірусныя цельцы ўключэння  (руск.), якія могуць быць дыягнастычнымі.

Шкоднасць

Паколькі вірус агурочнай мазаікі лёгка распаўсюджваецца, яго можна знайсці па ўсім свеце. Вірус перадаюць больш за 60 розных відаў тлі, сярод іншых пераносчыкаў, ад яго хварэюць больш за 1200 відаў раслін, у тым ліку важныя сельскагаспадарчыя культуры і дэкаратыўныя віды. Сваім раслінным гаспадарам вірус можа нанесці сур’ёзны ўрон, які можа прывесці да эканамічных страт, бо можа прыводзіць да страты ўраджайнасці ў 10-20 %[11].

Remove ads

Хваробы, якія выклікае вірус

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18810383'></a>
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24716610'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q580606'></a>
  4. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 461
  5. Description of Plant Viruses:What are viruses? Архівавана 5 кастрычніка 2010.
  6. Description of Plant Viruses: Bromovirideae Архівавана 8 лютага 2020.
  7. Description of Plant Viruses:Cucumovirus Архівавана 18 студзеня 2020.
  8. Crop Knowledge Master: Cucumber Mosaic Virus
  9. Cucumber mosaic virus(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2011. Праверана 23 сакавіка 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads