Вір (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вір — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна.
Remove ads
Назва
Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»[2].
Водаапісанне
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Савічы, працякае праз азёры Плывун і Вяхава, упадае ў Бярэзіну прыкладна за 1,8 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стасеўка. У верхнім і сярэднім цячэнні рэчышча ракі каналізаванае. У Вір з правага боку ўпадае ручай з возера Усох. Левы прыток — рака Азера.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads