Вяхава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́хава[2] — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (працякае праз возера), за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, прыкладна за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Цялуша. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[3]

Хуткія факты Вяхава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,7[4][5] км. Найбольшая глыбіня 2,2[4][5] м, сярэдняя — 1,3[5] м. Аб’ём вады ў возеры 0,55[4][5] млн м³. Плошча вадазбору 85,3 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. З паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма[4]. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Дно выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю магутнасцю да 11,5[2] м. Возера праточнае. У паўночнай частцы злучаецца ракой Вір з возерам Плывун.

У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак звычайны, лінь, плотка, краснапёрка, джгір.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads