Вісентэ Лопес Партанья

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вісентэ Лопес Партанья
Remove ads

Вісентэ Лопес Партанья (ісп.: Vicente López Portaña; 19 верасня 1772, Валенсія — 22 ліпеня 1850, Мадрыд) — іспанскі мастак.

Хуткія факты Вісентэ Лопес Партанья, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Вісентэ Лопес Партанья пачынае вывучаць жывапіс ва ўзросце 13 гадоў, у сваім родным горадзе, пад кіраўніцтвам манаха-францысканца Антоніа дэ Вілануэва. Затым вучыўся ў валенсійскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Карлас. У 17 гадоў ён выйграе прыз па маляванні ў мадрыдскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда.

Правучыўшыся тры гады ў Мадрыдзе, Вісентэ ў 1794 вяртаецца ў Валенсію, дзе займае пасаду намесніка дырэктара Акадэміі Сан-Карлас. У 1795 годзе мастак ажаніўся з Марыяй Пікер, якая нарадзіла яму двух сыноў: Бернарда і Луіса, якія пазней сталі мастакамі. У 1801 годзе Партанья стаў прэзідэнтам валенсійскай Акадэміі Сан-Карлас.

Вісентэ Лопес Партанья быў прыдворным мастаком у каралёў Іспаніі Карла IV (з 1802), Фердынанда VII (з 1814) і каралевы Ізабелы II; ён быў таксама настаўнікам малявання другой, Марыі Ізабелы Партугальскай, і трэцяй, Марыі Ёзэфы Саксонскай, жонак караля Фердынанда VII.

У 1817 годзе Партанья стаў прэзідэнтам мадрыдскай Акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда.

Партанья пісаў свае палотны на разнастайную тэматыку — яны рэлігійнага, алегарычнага гістарычнага і міфалагічнага зместу, аднак сапраўднага мастацтва дасягнуў ён у партрэтным жывапісе.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.

2. Vicente López y Portaña // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 15 кастрычніка 2024.

4. Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. Праверана 15 кастрычніка 2024.

5. varios autores Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 15 кастрычніка 2024.

6. abART Праверана 1 красавіка 2021.

7. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads