Ізабела II

каралева Іспаніі (1833—1868) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізабела II
Remove ads

Ізабе́ла II (ісп.: Isabel II; 10 кастрычніка 1830, Мадрыд — 19 красавіка 1904, Парыж) — каралева Іспаніі ў 1833—1868 гадах, з 1837 года першы канстытуцыйны манарх краіны.

Хуткія факты манарх Іспаніі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Дачка Фердынанда VII і Марыі Крысціны Неапалітанскай. Уступіла на прастол з прычыны адмены яе бацькам салічнага закона. Членам рэгенцкага савета Фердынанд паставіў генерала Ахумада, які раней прыклаў нямала намаганняў для яго вяртання на прастол (пазней, за адданасць дынастыі, Ізабела даруе генералу тытул герцага). У першыя гады валадарання малалетняй каралевы (урад якой узначальвалі іспанскія лібералы, якія далі ў 1837 годзе краіне канстытуцыю) прастол аспрэчваў яе дзядзька Дон Карлас Старэйшы, які развязаў першую карлісцкую вайну.

Па распараджэнні Ізабелы ў Мадрыдзе пабудаваны Каралеўскі тэатр (Teatro Real) у 1850 годзе.

Зрынута ў 1868 годзе і пакінула краіну. У 1870 годзе ў эміграцыі адмовілася ад правоў на прастол на карысць сына, які стаў у 1874 годзе каралём як Альфонс XII. Падчас кіравання сына і ўнука працягвала жыць у Парыжы, дзе і памерла.

Thumb
Святкаванне ўрачыстасці іспанскай каралевы Ізабэлы II у Сайгоне 17 студзеня 1863 года.
Remove ads

Сям’я

У 1846 годзе Ізабела выйшла замуж за свайго кузена інфанта Франсіска дэ Асіса Бурбона (18221902), сына Франсіска Іспанскага і Луізы Бурбон-Сіцылійскай. Выжылыя дзеці:

• Марыя Ізабела (18511931), прынцэса Астурыйская, жонка Гаэтана, графа Джыджэнта;
• Марыа Крысціна (18541897),
• Альфонса (18571885), кароль Іспаніі Альфонса XII 1874—1885;
• Марыя дэ Пілар (18611879),
• Марыя дэ ла Паза (18621946), жонка Лудвіга Фердынанда Баварскага;
• Эулаліа (18641958), жонка інфанта Антоніа Арлеанскага.
Remove ads

Зноскі

1. Isabella II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. varios autores Isabel II // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Lundy D. R. Isabel II, Reina de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads