Віталь Іванавіч Баўрын

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Іва́навіч Баўрын (1 красавіка 1919, в. Бозна Вяземскага павета, Смаленская губерня ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Віталь Іванавіч Баўрын, Міністр прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

З рабочых. Член КПСС з 1949. Скончыў Маскоўскі пушна-футравы інстытут  (руск.) у 1942 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1948—1951 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Галоўнага ўпраўлення па запаведніках пры СМ БССР, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага запаведніка на р. Бярэзіне. З 1951 года інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ. У 1953—1958 сакратар Дзяржынскага райкама КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама. З 1958 года першы сакратар Старадарожскага райкама КПБ, з 1961 года намеснік загадчыка, з 1965 года загадчык селькагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 6 жніўня 1969 года міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР.

На XXIV і XXV з’ездах абраны кандыдатам, на XXVI — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7 і 8-га скліканняў. Узнагароджаны 5 ордэнамі і медалямі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Евгений Олейник. Первоапрельский юбиляр (руск.)(недаступная спасылка). «Минский курьер» (1 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads