Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства мясно́й і мало́чнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1953 годзе міністэрства разам з міністэрствамі лёгкай і харчовай прамысловасці аб’яднаны ў адзінае Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР. З 1954 года — Міністэрства прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. У 1957 годзе яго дзейнасць была спынена[1] i на яго базе было ўтворана Упраўленне мясной і малочнай прамысловасці СНГ БССР. У 1962 годзе Упраўленне падзелена на Упраўленне мясной прамысловасці і Упраўленне малочнай прамысловасці. У 1965 годзе на іх базе зноў ўтворана Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1985 годзе міністэрства ліквідавана. Кіраўніцтва галіной перададзена Дзяржаграпраму БССР.
Remove ads
Структура на 1974 год
- Упраўленне паставак і збыту мясной і малочнай прамысловасці
- Вытворчы аддзел малочнай прамысловасці.
- Вытворчы аддзел мясной прамысловасці
- Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
- Ветэрынарная інспекцыя
- Бюро праектна-канструктарскае (вул. Казінца, 8)
- Цэнтр па навуковай арганізацыі працы і кіраванню вытворчасцю (вул. Аранская, 4)[2].
Міністры
- Марфа Шаройка (1944—1946)
- Сяргей Мельнікаў (1947—1951)
- Марфа Шаройка (1951—1955)
- Мікалай Абраменка (1956—1957)
- Васіль Шамгін (1965—1969)
- Віталь Баўрын (1969—1980)
- Аляксандр Ганчароў (1981—1984)
- Анатоль Крукаў (1985)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads