Віталь Ільіч Крамко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віта́ль Ільі́ч Крамко́ (1 студзеня 1941, д. Беражна, Карэліцкі раён — 3 красавіка 2009) — старшыня СПК «Акцябр-Гродна» Гродзенскага раёна, Герой Беларусі.
У 17 гадоў пачаў працу рабочым на Карэліцкім вапнавым заводзе. Праз дзевяць гадоў скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1978 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці навуковы аграном.
З верасня 1984 года — старшыня калгаса «Акцябр» Гродзенскага раёна (з ліпеня 2003 года калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Акцябр-Гродна»).
У 2004 годзе прызнаны мецэнатам Гродзенскай вобласці, дзякуючы падтрымцы, якую ён аказвае развіццю культуры i мастацтва[1].
Remove ads
Памяць
Узнагароды і званні
- медаль «За доблесную працу» (1970)
- два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1981)
- ордэн Леніна (1987)
- Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1996)
- Герой Беларусі (30 чэрвеня 2001)
Зноскі
- ЗВЯЗДА | БЕЛАРУСКАЯ ГАЗЕТА — ZVYAZDA | BELARUSIAN GENERAL DAILY ZVYAZDA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 21 мая 2014.
- Прамысловы часопіс «Знак Якасці» Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

