Віталь Аляксандравіч Прыма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталь Аляксандравіч Прыма (нар. 5 студзеня 1976, Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі дыпламат.

Remove ads

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў машынабудаванні», у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Фінансавы і банкаўскі менеджмент».

З 1997 па 2001 год працаваў на Барысаўскім заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік»: эканамістам па планаванні, вядучым эканамістам, начальнікам бюро, намеснікам начальніка планава-эканамічнага ўпраўлення.

У перыяд з 2001 па 2007 год — начальнік планава-эканамічнага ўпраўлення РУВП «БелАЗ».

З 2007 па 2009 год займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 2009 года па кастрычнік 2012 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2012 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і ў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка (па сумяшчальніцтве).

З ліпеня 2013 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш (па сумяшчальніцтве).

З верасня 2014 года па 13 лістапада 2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал (па сумяшчальніцтве).

12 лютага 2019 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па горадзе Мінску[2]. Вызвалены ад пасады 29 кастрычніка 2020 года[3].

Жанаты, мае трох сыноў.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads