Віталь Васілевіч Скурко
вучоны і педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Васілевіч Скурко́[1] (23 верасня 1933 — 12 мая 2000) — вучоны ў галіне механікі і педагог, кандыдат тэхнічных навук (1968), прафесар (1993).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Ойцінава (Валожынскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1956 годзе скончыў горна-механічны факультэт (тарфяны) Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1956—1973 гадах працаваў інжынерам-канструктарам, галоўным канструктарам, галоўны механікам аддзела механізацыі, намеснікам галоўнага інжынера па навукова-даследчай рабоце ў Беларускім комплексным праектна-тэхналагічным і канструктарска-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці (Белдзіпраторф)[2][3]. У 1966 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР[2]. З 1973 года В. В. Скурко працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі старшым выкладчыкам на кафедры інжынернай графікі, пасаду загадчыка якой займаў у 1975—2000 гадах.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па механізацыі здабычы торфу, удасканаленню методыкі выкладання начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі ў вышэйшых навучальных установах радыёэлектроннага профілю. Шэраг машын і механізмаў, створаных пад кіраўніцтвам В. В. Скурко, укаранёныя ў прамысловасці. Прымаў удзел у ВДНГ СССР[3]. Мае 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы[3].
Сярод апублікаванга:
- Исследование движения по торфяной поверхности колёсного ходового устройства с арочными шинами: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук, специальность 179 Машины для добычи и транспортирования торфа / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский политехнический институт, 1968.
- Составление учебных чертежей и эскизов деталей радиотехнических и электронных изделий. // В. В. Скурко, В. Н. Куценко. — Мн.: МРТИ, 1982.
- Злучэнні дэталей у прыборах РЭА і ЭВА: альбом. вучэбных чарцяжоў. / Беларус. дзярж. ун-т інфарматыкі і радыёэлектронікі, Каф. інж. графікі. [В. В. Скурко і інш.] Пад рэд. В. В. Скурко, М. В. Місько. — Мн. : БДУІР, 1996.
Remove ads
Зноскі
- Скурко Віталь Васілевіч, кандыдат тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Кафедра инженерной графики. История кафедры. Архівавана 24 лютага 2022. (руск.) // Сайт БДУІР
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads