Віталь Віктаравіч Ціліжэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
Remove ads

Віталь Віктаравіч Ціліжэнка (укр.: Віта́лій Ві́кторович Тіліже́нко; 25 снежня 1978, Запарожжа, Украінская ССР 10 жніўня 2015, в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Кекс»[1].

Хуткія факты Віталь Віктаравіч Ціліжэнка, Псеўданім ...
Remove ads

Жыццяпіс

Скончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у акадэміі бізнесу і права ім. Кручынінай. З 2005 года быў бізнэс-трэнерам і ІТ-кансультантам у кампаніях Інформменеджер, BPO Group, Professional Trainings. Удзельнічаў у больш чым 50 кансультацыйных і адукацыйных праектах у розных камерцыйных арганізацыях. Вёў блог на Цензор.НЕТ.

Да вайны цікавіўся веласпортам.[2]

Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык вайсковага рыштунку.

Калі пачалася вайна, заснаваў Міжнародны дабрачынны фонд валанцёрскай дапамогі ўкраінскай арміі «Валошка», а затым і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт.[3] Заснавальнік і ваяр тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар».[4]

Загінуў у баі з прарасейскімі тэрарыстамі пры абароне пазіцый 72-й брыгады.

Пахаваны ў Запарожжы.

Пасля смерці засталася сястра.

Remove ads

Узнагароды і ўшанаванне памяці

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads