Віталь Іванавіч Халзакоў

беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віталій Іванавіч Халзакоў (20 кастрычніка 1924, г. Вельск, Архангельская вобласць, РСФСР) — інжынер-металург. Кандыдат тэхнічных навук (1958), дацэнт (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Рэктар Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (1975—1987).

Хуткія факты Віталь Іванавіч Халзакоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1924 года ў Вельску.

У кастрычніку 1942 года быў пазваны ў Чырвоную Армію, дэмабілізаваны ў красавіку 1944 года пасля цяжкага паранення.

У 1949 годзе скончыў Інстытут сталі ў Маскве па спецыяльнасці «Металургія чыгуну». Працаваў у даменавым цэху завода «Запарожсталь[be-tarask]» (г. Запарожжа) памочнікам і майстрам змены. У 1957 годзе пасля сканчэння аспірантуры пры Інстытуце металургіі імя А. Н. Байкова АН СССР, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у тым жа інстытуце. У 1958 годзе пераехаў у Чалябінск, дзе працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам даменавай лабараторыі.

У 1958 годзе прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1962 годзе абраны дацэнтам кафедры «Тэхналогіі металаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, а ў кастрычніку 1963 года ВАК СССР прысвоіў яму навуковае званне дацэнта. Напачатку 1966 года абраны дэканам завочнага факультэта, а са студзеня 1968 года прызначаны прарэктарам па навуковай працы. З 1970 года працаваў прарэктарам па навучальнай працы.

12 мая 1975 года загадам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР прызначаны рэктарам Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. На пасадзе знаходзіўся да 1987 года.

Навуковыя інтарэсы: металургічныя печы; доменная вытворчасць; арганізацыя вучэбнага працэсу і навукова-даследчай работы ў ВНУ; педагогіка вышэйшай школы.

Remove ads

Узнагароды

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads