Віцебская правінцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебская правінцыя (руск.: Витебская провинция) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1772—1777 гг. у складзе Пскоўскай губерні. Цэнтр — Віцебск. Агульная плошча 851 284 дзесяцін.
Паводле ўказа ад 22 ліпеня 1776 г. падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі паветы. Уключала 4 парафіі з 39 цэрквамі і манастырамі, 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс. падатковага насельніцтва. З дзяржаўных уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў, з якіх найбуйнейшыя Веліжскае, Усвяцкае і Езярышчанскае. Узначальвалася ваяводам пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя.
Правінцыя скасавана ў 1777 годзе паводле «Устанаўлення для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775).
Remove ads
Літаратура
- Анішчанка, Я. К. Віцебская правінцыя / Я. К. Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 326.
- Полное собрание законов Российской империи с 1649 г. Т. XIX. — СПб., 1830. — № 14014.
- Жукович, П. Н. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины II // Журнал Министерства народного просвещения. — 1914. — Ч. 49. — Февраль.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads