Аляксандр Міхайлавіч Субоцін

беларускі вучоны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Міхайлавіч Субоцін (нар. 23 мая 1976, Руба, Віцебскі раён) — беларускі паразітолаг і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 23 мая 1976 года ў г.п. Руба Віцебскага раёна[1]. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 1998 годзе, у 2000 годзе скончыў Міжнародны інстытут менеджменту.

У 2015 годзе прызначаны намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.

З 28 верасня 2017 года па 2018 год быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці.[2]. З 2018 па 2020 год — член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

16 сакавіка 2020 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].

З 4 чэрвеня 2020 па 13 снежня 2021 года[4] займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Беларусі.

13 снежня 2021 года быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама[5].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads