Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (3 чэрвеня 1923, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 11 сакавіка 1996) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951; аспірантура, 1954).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1954—1960), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1960—1965, загадчык кафедры агульнай хіміі), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1988, рэктар)[1].

Навуковыя інтарэсы: агульная хімія; фізікахімія сілікатаў і тэхналогія шкла; педагогіка вышэйшай школы.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1981), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і інш[2].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads