Віцебскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіцай павета быў горад Віцебск.
У Віцебскі павет уваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Веліжскага, Суражскага, Усвяцкага[1] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Remove ads
Асноўныя падзеі
- Канец XIV ст.: утварыўся па скасаванні Віцебскага княства.[2]
- 1508: увайшоў у склад Віцебскага ваяводства.
- 1514: паўночная частка павета з Веліжам і Жыжэцам адышла да Масквы.
- 1565/66: у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, як і іншыя вялікалітоўскія паветы, атрымаў удакладненыя межы.
- 1582: па заканчэнні Лівонскай вайны ў склад павета вярнулі Веліжскую воласць.[3]
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымоў скарацілася на 59 %[4].
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Remove ads
Насельніцтва
На сярэдзіну XVII ст. колькасць насельніцтва павета складала 80 280 чал.[5]
Урадоўцы
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на вальны сойм і двух дэпутатаў у Трыбунал ВКЛ.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads