Кіраўскі мост
мост у цэнтры Віцебска цераз Заходнюю Дзвіну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́раўскі мост — мост у цэнтры горада Віцебска цераз раку Заходняя Дзвіна. Злучае вуліцу Кірава (правы бераг) і Замкавую вуліцу (левы). Даўжыня моста — 236 метраў.
Remove ads
Гісторыя
Драўляны палевы мост
Да 1860-х гадоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску існаваў толькі драўляны палевы мост, які перабудоўвалі кожны год пасля яго разбурэння крыгаходам і паводкай. Адбывалася гэта звычайна ў чэрвені. Палевы мост знаходзіўся ў пачатку сучасных вуліц Талстога і Энгельса. Рэшткі палевага моста можна было назіраць да нядаўніх часоў у гады, калі Заходняя Дзвіна моцна мялела летам. У 2010 годзе яны былі выдаленыя пры паглыбленні дна ракі.
Дзвінскі мост


У 1866 годзе да горада была падведзена чыгунка і пабудаваны чыгуначны вакзал у правабярэжнай частцы Віцебска. Гораду патрабавалася надзейная і пастаянная сувязь асноўнай левабярэжнай часткі горада з правабярэжнай часткай — Задзвіннем, дзе знаходзіўся вакзал. Для гэтага, у 1863 годзе, было пачата будаўніцтва моста па праекце 1838 інжынераў Эмі і Грына, на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца Кіраўскі мост. Праект быў падобны да праекта моста, пабудаванага ў 1840 годзе на Сен-Жэрменскай атмасфернай чыгунцы. Будаўніцтвам моста кіраваў падпалкоўнік А. П. Фетынг. Мост быў 4-пралётным з металічнымі двухшарнірнымі аркамі на бутабетонных апорах, і меў даўжыню каля 225 метраў. Мост атрымаў назву Дзвінскі.
27 красавіка 1919 года не менш за 100 чалавек загінулі пры крушэнні парахода «Надзея», які сутыкнуўся з каменным лёдарэзам апоры Дзвінскага моста.
У Вялікую Айчынную вайну Дзвінскі мост быў разбураны. На яго месцы ў 1955 годзе быў пабудаваны сучасны Кіраўскі мост (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер І. Гельфман[1]).
Remove ads
Канструкцыя


Кіраўскі мост 3-пралётны з бесшарнірнымі аркамі з маналітнага жалезабетону. Рэчышчавыя апоры на кесонавых апірышчах, берагавыя асновы на палевых. Правабярэжная набярэжная (вуліца Ільінскага) прапушчана ў асобны пралёт. Агульная даўжыня моста — 236 метраў. Сярэдні пралёт — 66 метраў, крайнія — 60 м. На мосце прадугледжана праезжая частка на 4 паласы руху і 2 тратуары па баках ад праезжай часткі. У пачатку моста, на правым беразе, устаноўлены 2 дэкаратыўныя калоны з ліхтарамі. Там жа збудаваныя лесвіцы ад набярэжнай на мост. На левым беразе ўладкаваныя 2 дэкаратыўныя тумбы. Мост асвятляецца стылізаванымі «пад даўніну» ліхтарамі.
Remove ads
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads