Вішнёўка (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішнё́ўка[1] (трансліт.: Višnioŭka, руск.: Вишнёвка; да 1920-х — маёнтак Кастрынь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У канцы XIX стагоддзя маёнтак Кастрынь (Кастрын) Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Эдуарда Эдуардавіча Катовіча, двараніна рыма-каталіцкага веравызнання. Было 490 дзесяцін зямлі[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць нацыяналізавана, на месцы маёнтка створаны пасёлак Вішнёўка[3].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[4].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads