Вішнёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вішнё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Продзвінскі сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Продзвіна[1]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вішнёўка, сельсавет перайменаваны ў Вішнёўскі[2][3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[4], з іх 69,6 % — беларусы, 26,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]% паводле перапісу 2019 года — 938 чалавек[6].
Зноскі
- ПРОДЗВІНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 200
- ВІШНЁЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 166
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads