Віялет Вердзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віялет Вердзі (фр.: Violette Verdy), народжаная Нэлі Гілерм (фр.: Nelly Guillerm, 1 снежня 1933 — 8 лютага 2016) — балерына, педагог і дзеяч харэаграфіі французскага паходжання. Салістка трупы Нью-Ёрк Сіці балет у 1958—1977 гадах, кіраўнік балета Парыжскай оперы (1977—1980), з 1980 — судырэктар Бостанскага балета.
Remove ads
Біяграфія
Пачала займацца балетам ў раннім дзяцінстве. Вучылася ў Парыжы ў мадам Рузаны і Віктара Гзоўскага. З 1945 года танчыла ў балеце Елісейскіх палёў, у 1950 і 1953—1954 гадах працавала з Раланам Пеці ў яго трупе «Балет Парыжа», затым танчыла ў балетных трупах Лонданскага фестывальнага балета (1954—1955), міланскага тэатра Ла Скала (1955—1956), Амерыканскага балетнага тэатра (1956—1957). Асноўны ўзлёт яе кар’еры прыйшоўся на гады працы ў Нью-Ёркскім гарадскім балеце (1958—1977), дзе яна танчыла ў балетах такіх выбітных балетмайстраў, як Джордж Баланчын і Джэром Робінс. Некаторыя з балетаў, якія ўвайшлі ў рэпертуар класічнай спадчыны, былі пастаўленыя імі спецыяльна для яе.
З 1977 па 1980 год кіравала балетнай трупай Парыжскай оперы. З 1980 года была судырэктар Бостанскага балета. З’яўлялася прафесарам універсітэта Індыяны і артыстычным дарадцам Rock School for Dance Education ў Філадэльфіі.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- Violette Verdy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Fichier des personnes décédées mirror Праверана 10 снежня 2022.
- http://www.nytimes.com/2016/02/10/arts/dance/violette-verdy-ballerina-with-flair-dies-at-82.html Праверана 10 лютага 2016.
- Find a Grave — 1996.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads