Васіль Васілевіч Антановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васілевіч Антановіч (нар. 7 студзеня 1950, в. Дубеі, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 студзеня 1950 года ў вёсцы Дубеі Салігорскага раёна. Скончыў у 1983 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Мурамцава і А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1977 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1].
Творчасць
Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Кірыла Тураўскі», «Канцлагер», «Трое аголеных», «Георгій Перамоганосец», праект помніка-крыжа пры ўездзе ў в. Дальва. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads