Валянціна Фёдараўна Валчанецкая

спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Фёдараўна Валчанецкая (9 снежня 1898, Ніжні Ноўгарад — 1980) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1955)[1].

Хуткія факты Валянціна Фёдараўна Валчанецкая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 9 снежня 1898 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20). Працавала ў оперных тэатрах Тбілісі, Саратава, Баку і іншых. У 1940—57 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Творчасць

Валчанецкай былі ўласцівыя тонкасць музычнай і сцэнічнай інтэрпрэтацыі матэрыялу, уменне ствараць выразныя характары. Выступіла на беларускай сцэне ў партыях Ганкі і Агаты («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Марыі Грэгатовіч («Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса), Сцепаніды («Надзея Дурава» А. Багатырова), Графіні («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)[1].

Зноскі

  1. Волчанецкая Валентина Фёдоровна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads