Віктор Гюго

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктор Гюго
Remove ads

Віктор Гюго (фр.: Victor-Marie Hugo; 26 лютага 1802, Безансон — 22 мая 1885) — французскі паэт, раманіст, драматург; лідар рамантычнага руху ў Францыі. Член Французскай акадэміі (1841).

Хуткія факты Віктор Мары Гюго, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Жыццё

Трэці сын капітана (пазней генерала) Ж. Л. С. Гюго (родам з Латарынгіі) і Сафі Трэбюшэ (родам з Брэтані). Бацькі часта сварыліся і раз’яджаліся, а 3 лютага 1818 г. атрымалі афіцыйны дазвол жыць паасобку. Віктор быў выхаваны пад моцным уплывам маці, валявой жанчыны раялісцкіх і вальтэрыянскіх поглядаў. Пасля смерці маці ў 1821 г. і з бацькам у Віктора склаліся прыязныя адносіны.

Малады Віктор закахаўся і, супраць жадання маці, заручыўся са сваёй падругай дзяцінства Адэль Фушэ (1803—1868). Гюго быў блізкі са сваёй маці, і таму ажаніўся з Адэль толькі пасля смерці маці. У шлюбе нарадзілася пяць дзяцей.

У 1841 годзе Гюго быў абраны ў Французскую акадэмію.

У 1843 годзе ў выніку няшчаснага выпадку загінула Леапальдзіна, старэйшая дачка Гюго. Гэтая трагедыя спустошыла пісьменніка. Пазней ён напісаў рад паэм, прысвечаных жыццю і смерці яго дачкі.

У 1845 годзе Віктор Гюго атрымаў званне пэра[8], у 1848 годзе быў выбраны ў Нацыянальны сход. Гюго быў праціўнікам дзяржаўнага перавароту 1851 годаberu і пасля абвяшчэння Напалеона III імператарам адправіўся ў выгнанне. У 1870 годзе ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1876 годзе быў абраны сенатарам[8].

Remove ads

Сям’я і дзеці

З кастрычніка 1822 года Гюго быў жанаты з Адэль Фушэ[fr] (1803—1868), у гэтым шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей:

Беларускія пераклады

  • Гаўрош: Апавяданне для дзяцей / Апрац. С. А. Іванчына-Пісарава. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931.
  • Казэта: З роману «Адрынутыя» / Пер.з руск. А. Р. Ламацкага. — Мн.: ДВБ.Юндзетсектар, 1932.
  • Дзевяноста трэці: Раман / Віктар Гюго. — Мн.: Дзяржвыд Беларусі. Юн. літ., 1937.
  • Казета: Пер. з рус. мовы / В.Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1937.
  • Адвержаныя: Скароч. тэкст: Пер. з рус. мовы. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая. літ., 1938.
  • Гаўрош: Пер. з рус. мовы / Віктор Гюго. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938.
  • Гаўрош: Пер. з рус.. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1946.
  • Казета (Урывак з рамана «Адвержаныя»): Для малод. узросту / Пер. У.Шахаўца. — Мн.: Белдзяржвыд. Рэд. дзіцяч.і юнац. літ., 1957.
  • На барыкадзе (перакл. Ю. Жалезка) // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. № 1/2000.

Памяць

Экранізацыі

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads