Васіль Ільіч Перадзерый

інжынер-архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Ільіч Перадзерый (25 сакавіка 1923, с. Іскрыўцы, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі інжынер-канструктар. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1962).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Палтаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1952 г. Працаваў у Таджыкдзіпрабудзе ў Душанбэ. З 1966 г. — галоўны інжынер майстэрні Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

У Таджыкістане ім запраектаваны ў аўтарскім калектыве: драмтэатр імя Лахуці, жылыя дамы па праспекце Леніна, рэканструкцыя Галоўпаштамта, буйнапанэльныя дамы ў Душанбэ, аэрапорт у Ленінабадзе.

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў буйнапанэльных жылых дамоў серый М-464, М-335 і М-90, пабудаваных у мікрараёнах (прэмія Савета Міністраў СССР, 1978), 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага аглапарытабетону ў мікрараёне Усход-1 (1976) у Мінску.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1962), Ганаровай граматай (1960) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads