Вітольд Феліксавіч Грачынскі
акцёр тэатра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітольд Феліксавіч Грачы́нскі (30 красавіка 1922, Масква — 16 красавіка 1993, Гродна) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Варонежскае тэатральнае вучылішча ў 1942 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскіх ансамблях. Пасля дэмабілізацыі працаваў у тэатрах Варонежа і Нальчыка. У 1950—1954 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, у 1955—1956 і 1958—1982 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1950 года.
Творчасць
Выконваў характарныя і камедыйныя ролі, у якіх дакладная псіхалагічная характарыстыка спалучалася з яркай тэатральнай формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Андрэй («У добры час!» В. Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С. Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А. Каламійца) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads