ГЭС Чыжоўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ГЭС «Чыжоўка» — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Свіслач каля вадаскіду Мінскай ЦЭЦ-3 (Чыжоўскае вадасховішча) у межах г. Мінска. Вызначаная магутнасць 260 кВт, плануемая выпрацоўка электрычнасці — 1,7 млн кВт*г штогод.[1]. Уведзеная ў эксплуатацыю ў маі 2010 г.[2].

Хуткія факты ГЭС Чыжоўка, Краіна ...

Будаўніцтва планавалася пачаць у ліпні 2009[3], пачалося ў ліст. 2009 г., работы ажыццяўляў «Мінсквадбуд». Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — 9 месяцаў. Устаноўлена 2 турбіны польскай вытворчасці. Кошт абсталявання каля 2 млрд руб., агульны кошт праекту каля 5 млрд руб. (2009). Будаўніцтва фінансуе «Мінскводаканал». Тэрмін акупнасці — каля 10 гадоў.[1] Міні-ГЭС здольная працаваць у аўтаномным рэжыме і не патрабуе абслугоўваючага персаналу[4].

Remove ads

Зноскі

  1. В Чижовке завершается…
  2. Строительство двух малых ГЭС…
  3. Строительство малой ГЭС…
  4. В Шабанах построят…

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads