Віфлеем
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віфлеем (іўр.: בית לחם, Бейт-Лехем, літар. Дом Хлеба; араб. بَيْتِ لَحْمٍ; Байт-Лахмія, літар. Дом Мяса) — горад у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, у гістарычнай вобласці Іўдзея, сталіца правінцыі Віфлеем; цэнтр паломніцтва і турызму. Размешчаны прыкладна ў 8 км на поўдзень ад Іерусаліма і ў цяперашні час фактычна мяжуе з ім. Насельніцтва — 25 266 чалавек (2007), з прыгарадамі — 42 тысячы чалавек, плошча — 6 км².
Remove ads
Гісторыя
Тут, згодна з Бібліяй, нарадзіўся і быў памазаны на царства Давід. Віфлеем — гэта таксама святы для хрысціян горад, другі па значнасці пасля Ерусаліма, таму што тут, згодна з Евангеллем (Лк. 2:4-7, Мф. 2:1-11), нарадзіўся Ісус Хрыстос. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце, хоць у апошнія гады яе колькасць скарацілася з прычыны эміграцыі. Віфлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены візантыйскім імператарам Юстыніянам I. У 637 годзе Віфлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам, які гарантаваў бяспеку рэлігійным святыням горада. У 1099 годзе крыжакі захапілі і ўмацавалі Віфлеем, замяніўшы грэчаскае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана з горада пасля таго, як горад быў захоплены Саладзінам, султанам Егіпта і Сірыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадскія сцены былі знесены, пазней яны былі адноўлены султанамі Асманскай імперыі ў перыяд яе панавання[1].
Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусветнай вайны, пазней Віфлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый паводле плану падзелу Палесціны. Іарданія анексавала горад у 1948 годзе падчас араба-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасцідзённай вайны. З 1995 года Віфлеем рэгулюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[1].
Remove ads
Турызм
Віфлеем населены мусульманскай большасцю, аднак гэта не перашкаджае гораду з’яўляецца домам для адной з найбуйнейшых палесцінскіх хрысціянскіх абшчын. Галоўным эканамічным сектарам Віфлеема з’яўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных святаў, калі хрысціянскія пілігрымы прыязджаюць у Базіліку Нараджэння Хрыстова.
- Віфлеем - Bethlehem - בית לחם - بيت لحم
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Conversano[d], Італія
Greccio[d], Італія
Għajnsielem[d], Мальта
Kalocsa[d], Венгрыя
Montesarchio[d], Італія
São Pedro do Butiá[d], Бразілія
Třebechovice pod Orebem[d], Чэхія
Valinhos[d], Бразілія
Villa Alemana[d], Чылі
Yalvaç[d], Турцыя
Абу-Дабі, ААЭ
Арвіета, Італія
Арланда, ЗША
Асізі, Італія
Афіны, Грэцыя
Баранкілья, Калумбія (2016)[4]
Белен, Бразілія
Белу-Арызонты, Бразілія
Беневента, Італія
Берлінгтан, ЗША
Брэшыя, Італія
Верона, Італія (снежань 2013)[5][6]
Гаага, Нідэрланды
Гаета, Італія
Галіполі, Італія
Глазга, Вялікабрытанія (2 красавіка 2007)[7][8]
Грэнобль, Францыя
Джоплін, ЗША
Кансепсьён, Чылі
Кордава, Іспанія (лістапад 1988)[9]
Куска, Перу (22 кастрычніка 1993)[10]
Кёльн, Германія (1996)
Лацыа, Італія
Леганес, Іспанія
Лісабон, Партугалія
Мадаба, Іарданія
Манпелье, Францыя
Мантэваркі, Італія
Мантэрэй, Мексіка (1999)[11][12]
Марыквіль[d], Аўстралія
Мілан, Італія (22 мая 2000)[13][14]
Натал, Бразілія
Павія, Італія
Палерма, Італія[15]
Перэ-ле-Маніяль[d], Францыя
Пратавек'ё, Італія
Прэторыя, ПАР
Рабат, Марока
Сакрамента, ЗША
Сан-Мініята[d], Італія
Санкт-Пецярбург, Расія (2003)[16][17]
Сант'Анастазія, Італія
Сарагоса, Іспанія
Сарпсбарг, Нарвегія
Страсбур, Францыя
Уладзімір, Расія (2013)[18][19][…]
Умбрыя, Італія
Фларэнцыя, Італія (24 чэрвеня 1962)[20][21]
Хаапсалу[d], Эстонія
Чывітавек’я[d], Італія
Чэнстахова, Польшча (7 снежня 2004)[22][23][…]
Шартр, Францыя (1994)
Штайр, Аўстрыя
Remove ads
Гл. таксама
- Нараджэнне Хрыстова
- Пячора Раства
- Віфлеемская зорка
- Віфлеем, Галілея
Зноскі
- History of Bethlehem (англ.)(недаступная спасылка). Bethlehem-city.org (6 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 9 ліпеня 2013.
- شراب م. م. معجم بلدان فلسطين — دمشق: دار المأمون للتراث, 1987. — С. 200.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads