Гжаць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гжаць — рака ў Смаленскай вобласці, правы прыток Вазузы.
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання.
Цяперашні выгляд кораня ўзнік у выніку эвалюцыі *Гж- < *Гъж- < *Guž-. Звязваюць з літоўскім gužas «бусел»[1].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Guž-upys «Бусловая рака»[2]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — гідронімы тыпу Гжолка (< *Guž-ol-)[3], Кзапня (< *Guž-ap-)[4].
Гэтая літоўская назва бусла (бо ёсць і іншая, меркаваны германізм gandras) звязаная з gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся» і адлюстроўвае найвыразнейшую асаблівасць бусловай хады[5].
У назве Гжаць (< *Guž-et-) корань пашыраны пашыральнікам -et-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (verpti «віраваць» — verpetas «вір», адкуль назва дзесенскай ракі Верапета), з ім назвы рэк Upeta, Nereta, Viešetė[6], Нясета, возера Вядзета, дзесенскай ракі Снежаць (< *Snaig-et-).
Назва Гжаць магла быць матываваная наяўнасцю буслоў на рацэ або асаблівасцю рэчышча (звілістага).
У другім выпадку тыпалагічныя аналагі — назвы дзесенскай ракі Кубрь[7], нараўскай Kubra, літоўскай Kūbris[8], якія ад літоўскага kūbrinti «ісці сагнуўшыся».
Remove ads
Гідраграфія
Дно галоўным чынам пясчанае, берагі сухія, зарослыя ў асноўным вербалозам. Выток за 5 км на поўдзень ад вёскі Пакроў Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Упадае ў раку Вазуза, у Вазузскае вадасховішча, утварае шырокі рукаў. Пасля пабудовы Вазузскага вадасховішча (1979—1981) у раёне вёскі Карманава Гагарынскага раёна ўтварае шырокі разліў. У цяперашні час рака падсілкоўвае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, якая ўваходзіць у склад крыніц г. Масквы.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads