Газета Слонімская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Газета Слонімская
Remove ads

«Газета Слонімская» — масава-палітычны штотыднёвік, выходзіць накладам 3500 асобнікаў, упершыню выйшаў у 1938 годзе, адроджаны ў красавіку 1997 года, распаўсюджваецца (разам з газетай «Отдушина») праз уласную сістэму распаўсюджвання ў горадзе Слоніме i Слонімскім раёне, а таксама ў суседніх раёнах Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты «Газета Слонімская», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Выходныя звесткі

32-палосны тыднёвік фармату А3 з 8-палосным укладышам газеты «Отдушина» агульным аб’ёмам 40 палос і тыражом (студзень 2016) 3500 асобнікаў.

Гісторыя

Газета Слонімская — найстарэйшае незалежнае перыядычнае выданне ў Слоніме — Гродзенская вобласць, Беларусь. Першапачаткова «ГС» выйшла 25 снежня 1938 года. Яе выдаўцамі былі беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн і ягоная жонка Людміла. Газета выдавалася на польскай мове, бо дазвол рабіць беларускае выданне Новікі не атрымалі ад уладаў. «Газета Слонімская» была незалежным выданнем, адлюстроўвала грамадскае і культурнае жыццё Слоніма і Слонімскага раёна. На пачатку 1939 года «ГС» спыніла існаванне з прычыны забароны яе ўладамі і арышту выдаўца Сяргея Новіка-Пеюна.

«Газета Слонімская» была адноўлена ў 1997 годзе як грамадска-палітычнае незалежнае выданне. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам з’яўляецца Віктар Валадашчук. Мова выдання — беларуская і руская. Першы нумар адроджанай «ГС» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 паасобнікаў. З цягам часу наклад узрос да 12 500 паасобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюджання газеты, на якой пражывае прыкладна 250 тысяч чалавек. «ГС» пачалі чытаць не толькі ў Слонімскім, але і Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Навагрудскім раёнах Гродзеншчыны ды іншых рэгіёнах рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выдалена з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюджвання праз «Белсаюздрук», наклад упаў да 7 000 паасобнікаў.

Сёння «Газета Слонімская» выходзіць на 40 старонках разам з рэкламнай газетай «Отдушина» накладам 3500 паасобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А-3. Асноўнымі прынцыпамі «ГС» з’яўляюцца аператыўнасць, праўдзівасць, прынцыповасць у адлюстраванні жыцця рэгіёна. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, удзяляе вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю.

Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Сайт «Газеты Слонімскай» абнаўляецца досыць аператыўна. Тут наведвальнікі знойдуць мясцовую, рэгіянальную інфармацыю, а таксама рэспубліканскія і сусветныя навіны. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

2020—2021

9 лістапада 2020 года дома ў заснавальніка газеты Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі камп’ютары, паралізавалі працу[1]. Нумар «Газеты Слонімскай» 11 лістапада не выйшаў у свет[1]. Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу[2].

18 лістапада 2020 года Ганна Валадашчук паведаміла, што ва ўмовах гвалту выдаваць газету стала немагчыма, таму «Газета Слонімская» прыпыніла свой выхад на паўгода[3][4]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, ператрус «Газеты Слонімскай» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу[4].

Штотыднёвік не выходзіў з восені 2020 года і планаваў аднавіць выхад[5]. Міністэрства інфармацыі ўнесла «Газету Слонімскую» і «Отдушину» ў рэестр друкаваных выданняў, аднак друкарні ў Брэсце, Пінску і Гродне адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты, напрыклад дырэктар Гродзенскай друкарні Віталь Барцэвіч спаслаўся на «шчыльны графік» і «загружанасць вытворчасці»[5]. Тым не менш рэдакцыя вырашыла працягнуць абнаўляць сайт[5].

Remove ads

Асноўныя рубрыкі і раздзелы

  • Слонім
  • Наш край
  • Беларусь. Падзеі. Факты. Каментарыі
  • Увесь свет
  • Спорт
  • Рэклама
  • Праграма тэлебачання
  • Літаратура
  • Спадчына
  • Праменьчык (дзіцячая старонка)

Журналісты ў штаце

  • Яўген Валадашчук, карэспандэнт
  • Таццяна Плахетка, карэспандэнт

Аўтары

  • Ганна Валадашчук, начальнік рэкламнай службы
  • Аляксандр Захаранка, спартыўны аглядальнік
  • Язэп Палубятка, рэгіянальны карэспандэнт
  • Леанарда Юргілевіч, рэгіянальны карэспандэнт
  • Мікола Канановіч, галоўны рэдактар
  • Жанна Плешко, вядучы рэдактар стылістычны

Узнагароды, адзнакі

  • Дыплом БАЖ «За адданасць прафесіі»
  • Лаўрэат прэміі Герда Буцэрыуса «Свабодная прэса Усходняй Еўропы» 2008 года

Зноскі

  1. На этой неделе не вышла «Газета Слонімская»(руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 24.
  2. “Газета Слонімская” прыпыніла свой выхад на паўгода . Беларуская асацыяцыя журналістаў (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  3. Петрович, Алесь. Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (руск.). Deutsche Welle (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  4. Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 4 чэрвеня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads