Газі-Мухамад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Газі-Мухама́д Гімрынскі (Газі-Магамед, Казі-Мула) (1795, аул Гімры, унутраны Дагестан — 17 кастрычніка 1832, аул Гімры, унутраны Дагестан) — мула, мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамета Ярагі, заснавальніка і распаўсюдніка на ўсходнім Каўказе вучэння мюрыдызму. Першы імам Паўночна-Каўказскага імамата ў 18291832 гадах.

Хуткія факты Газі-Мухамад, 1-ы імам Дагестана і Чачні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Гімрынская вежа

Паводле паходжання аварац. Спачатку быў мулом у сваім ауле, затым стаў прапаведаваць іслам і заклікаць да шарыяту ў горных аулах Дагестана. Да 1829 значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае Чачні і Дагестана. Марыў пра стварэнне ўсемусульманскага халіфата. Абвясціў сябе імамам Каўказа і абвясціў газават Расійскай імперыі. У 1831 няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў 1832 здзейсніў паход на Дагестан.

Быў забіты падчас штурму расійскімі войскамі аула Гімры. Пры ўзяцці аула баронам Розенам, замкнуўся ў вежы з 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам Шаміль, спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Imam Ghazi Muhammad // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3294867'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q846596'></a>
  2. Imam Gazi-Magomed // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3294867'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q846596'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads