Гай Ліцыній Кальв
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гай Ліцыній Кальв (лац.: Gaius Licinius Macer Calvus; 82 да н.э. — перад 47 да н.э.) — рымскі паэт і аратар, блізкі сябар Катула. Сын палітыка і гісторыка Ліцынія Макра.
Remove ads
Паэт
У антычнасці Кальва цанілі як паэта і згадвалі побач з Катулам. У прыватнасці, Гарацый (Sermones I.10) кажа пра аднога з сучаснікаў, што ён толькі і ўмее, што пераймаць Катула і Кальва. Аўл Гелій (Noct. Att., XIX,9,7) згадвае пра спрэчку аб паэзіі, якая здарылася ў застоллі паміж грэкамі і рымлянамі; грэкі сцвярджалі, што з усёй рымскай паэзіі нішто не параўнаецца з вершамі Анакрэонта — хіба толькі асобныя месцы з Катула і Кальва.
Да нашага часу з паэтычнай спадчыны Кальва дайшлі толькі нешматлікія выкшталцоныя урыўкі (з палітычных эпіграмаў, з вершаў на смерць жонкі і з міфалагічнай паэмы пра Іа).
Remove ads
Аратар
Найбольшаю аратарскую ўдачаю Кальва былі, падобна, прамовы супраць Вацінія — іх удаласць згадвае Катул (Carm. 53), і яшчэ праз паўтара стагоддзі, як бачна з кампліментарнай заўвагі Тацыта (De orat.), яны лічыліся ўзорнымі
Зноскі
- Secundus G. P. 7.50.5 // Naturalis historia — Roma antiqua: 0074.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Любкер Ф. Licinii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 768–772.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads