Галаваломка (мультфільм)
камедыйна-драматычны 3D-анімацыйны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Галаваломка» ці «Вэрхал у галаве» (англ.: Inside Out, даслоўна з англ. — «Навыварат») — камедыйна-драматычны 3D-анімацыйны фільм студыі «Pixar». Прэм’ера адбылася 18 чэрвеня 2015 года на кінафестывалі ў Каннах[10]. Пераможца прэміі «Оскар» (2016) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Фільм па арыгінальнай ідэі Піта Доктэра, рэжысёра фільма, нароўні з Роні дэл Кармэнам і прадзюсарам Ёнасам Рыверай.[11]
Remove ads
Сюжэт
Райлі Андэрсан – 11-гадовая школьніца, якая пераязджае са сваімі бацькамі ў Сан-Францыска. Яна спрабуе прыстасавацца да новага жыцця ў шумным мегаполісе, і ў гэтым ёй дапамагаюць пяць галоўных эмоцый, што жывуць унутры яе розуму: Радасць, Страх, Агіда, Гнеў і Маркота (Сум). Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепей ведае, што рабіць у гэтым становішчы, але неўзабаве ў галаве Райлі здараецца сапраўдны вэрхал.[12]
Remove ads
Беларуская агучка
Анімацыйны фільм упершыню агучаны па-беларуску ў 2018 годзе студыяй «Gavarun».
Афіцыйны беларускі пераклад быў падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у кастрычніку 2021 года на відэасэрвісе VOKA[13]. Ролі ў ім агучвалі Ясна Глотава (Райлі), Святлана Цімохіна, Наталля Кот-Кузьма, Аксана Чывялёва, Сяргей Чэкерэс, Уладзімір Глотаў і Андрэй Градабоеў.
Зноскі
- film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 9 лютага 2016.
- (unspecified title) Праверана 17 чэрвеня 2016.
- Landesfilmsammlung Baden-Württemberg
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2016.
- Alles steht Kopf — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 9 лютага 2016.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 19 мая 2022.
- Sciretta, Peter (2011-08-20). Pete Docter To Direct Pixar Movie Set Inside The Mind (D23 Expo)(англ.). Праверана 2016-07-15.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|lang=
і|language=
specified (даведка) - Оскароносный мультфильм «Головоломка» вышел на VOKA в белорусском дубляже(руск.). 2021-10-06. Праверана 2021-10-17.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads