Gavarun.by
cтудыя дыктарскага агучвання па-беларуску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Gavarun.by — незалежны праект, студыя дыктарскага агучвання па-беларуску сусветнага кіно. Існуе з 2017 года, агучана 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных.
Складаецца з каманды з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысёра. Забяспечвае тэхнічны ўзровень запісу, дасканалае вымаўленне і эмацыянальную падачу персанажаў, дакладнасць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з аўтарскім агучваннем можна паглядзець на легальных анлайн-кінатэатрах. Агучвае фільмы ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса.
Ідэяй праекта з’яўляецца папулярызацыя і развіццё беларускай мовы, таму што кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры.
Уласныя творы — анімацыйныя, песні, аўдыякнігі.
Remove ads
Агучаныя фільмы
- Апошні самурай
- Вэрхал у галаве
- Вэрхал у галаве 2
- Інтэрстэлар
- Калядная гісторыя
- У тым самым месцы
- Нябачны госць
- Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць
- Хтосьці любіць гарачае
Мультфільмы
- Дзікая курачка Лісцінка
Мультсерыялы
- Пэтсан і Фіндус
- Маленькае каралеўства Бэна і Холі
- Хамф
- Доўгія, доўгія вакацыі
- Пакаё
- К’ю Клыпа 5
- Паляўнічыя на цмокаў
- Хайдзі, дзяўчынка Альпаў
- Папірус
- Любімчыкі
- Уотэршыпскі ўзгорак
- Эрнэст і Селестына
і іншыя
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads