Галацічаск
старажытны горад Полацкай зямлі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галаці́часк (Голотическ) — сярэдневяковы горад, імаверна, Полацкай зямлі.
Згадваецца Аповесцю мінулых гадоў пад 1071 годам у кантэксце вайны Усяслава Брачыславіча з Яраславічамі — «Победи Ярополк Всеслава у Голотичьска».
Галацічаск таксама названы сярод літоўскіх гарадоў у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», які звычайна датуюць канцом XIV — пачаткам XV ст. Пры гэтым прынамсі некаторыя звесткі гэтага спіса не незалежныя, а перанесеныя з ранейшых летапісаў.[1]
Назва імаверна паходзіць ад гідроніма. Месцазнаходжанне Галацічаска дагэтуль не вызначана. Даследчыкі традыцыйна звязваюць горад з тэрыторыяй Полацкай зямлі. Тым часам Яраполк быў князем менскім, а Усяслаў ішоў на яго, таму лічаць слушным шукаць Галацічаск паблізу Мінска — прапануюць сучасны Голацк. Спробы атоесніць Галацічаск з Голацкам або іншымі сучаснымі геаграфічнымі аб’ектамі Беларусі пакуль археалагічна не пацвердзіліся.
Remove ads
Зноскі
- Кучкин В. А., Датировка списка «А се имена градом всѣм рускым далним и ближним» // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2015. — № 3, Ч. 2 (сентябрь). — С. 70-72. — Библиогр.: с. 72 . — ISSN 2071-9574
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads