Голацк

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Голацкmap
Remove ads

Го́лацк[1] (трансліт.: Holack, руск.: Голоцк) — аграгарадок[2] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Голацкага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 25 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У аснове назвы слова «голы», абазначае адкрытае месца сярод лесу, лясную высеку, адкрытую прастору і да т.п[3].

Аляксей Шахматаў лічыў, што ў назве Голацк і падобных назвах (Галацічаск, Галоты Лепельскага павета) адлюстравана назва галатаў, саюзу кельцкіх плямён. Ягонае меркаванне падтрымліваў Яўхім Карскі[4].

Гісторыя

У XVIII стагоддзі маёнтак, уласнасць Агінскіх, пазней Манюшкаў. Уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе маёнтак у Дукорскай воласці Ігуменскага павета, уласнасць Ганны Кастравіцкай з Оштарпаў (жонкі Караля Кастравіцкага, дачкі Леана Оштарпа)[5].

У канцы XIX стагоддзя ўласнасць Ганны Здзяхоўскай[6][7] з Оштарпаў (жонкі Фартуната Здзяхоўскага, удавы Караля Кастравіцкага), па яе смерці маёнткі перайшлі да Ваньковічаў[8][9]. У 1886 годзе працаваў вінакурны завод.

У 1893 годзе сяляне нанялі настаўніка для сваіх дзяцей і аддалі адзін з дамоў пад школу[10]. У 1912 годзе было адкрыта аднакамплектнае народнае вучылішча, настаўніцай была дачка святара Лісоўская, пасля настаўнічаў Філановіч[11].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе земскага народнага вучылішча, у 1922 годзе вучылася 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, было 2 настаўнікі.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Голацкага сельсавета, у Смілавіцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 8 ліпеня 1931 года ў Пухавіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Новы будынак школы быў узведзены ў 1984 годзе.

З 20 студзеня 1960 года вёска ў Пухавіцкім раёне. У 1970 годзе цэнтр калгаса імя ЦК КПБ.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1858 год — 9 жыхароў
  • 1897 год — 49 двароў, 270 жыхароў
  • 1908 год — 63 двары, 437 жыхароў
  • 1917 год — 64 двары, 466 жыхароў
  • 1960 год — 434 жыхары
  • 1970 год — 160 двароў, 546 жыхароў
  • 1996 год — 494 жыхароў, 183 двары
  • 2002 год — 174 двары, 451 жыхар
  • 2012 год — 206 гаспадарак, 660 жыхароў
  • 2019 год — 836 жыхароў

Інфраструктура

Эканоміка

Ёсць крама, механічная майстэрня, ашчадная каса, аддзяленне сувязі.

Адукацыя

Працуюць Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа, дзіцячы яслі-сад, музычная школа.

Сучасны будынак школы ўведзены ў 1984 годзе, разлічана на 392 месцы, у ім 14 кабінетаў, спартыўная зала, камбінаваная майстэрня, актавая зала, бібліятэка і сталовая[12]. 9 мая 1985 года на базе школы пачаў працаваць музей баявой і працоўнай славы.

Культура

Дом культуры, бібліятэка.

Медыцына

Ветэрынарны ўчастак.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads