Яраполк Ізяславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яраполк Ізяславіч, у праваслаўі Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр; (паміж 1043 і 1050 — 22.11.1086 або 22.11.1087) — князь уладзімірскі (валынскі).
Remove ads
Біяграфія
Сын вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча, унук вялікага князя Яраслава.
У 1071 годзе перамог полацкага князя Усяслава Брачыславіча пад Галацічаскам, пасля, імаверна, атрымаў ад бацькі Полацкае княства. У 1073 годзе падчас міжусобіцы выгнаны з Русі разам з бацькам і братам Святаполкам.
Выгнанцы шукалі падтрымкі ў Польшчы і Германіі, дзе Яраполк Ізяславіч ажаніўся з Кунігундай (Ірынай), дачкой мейсенскага маркграфа Атона. У 1075 годзе са згоды бацькі Яраполк Ізяславіч заключыў дагавор з Папам Рыгорам VII, які прызнаў Яраполка «рускім каралём» і абяцаў дапамогу ў здабыцці кіеўскага стальца; Яраполк Ізяславіч прыняў каталіцтва і абяцаў ператварыць Русь у «лен святога Пятра», то-бок прызнаваў Папу сваім сеньёрам.
Пасля вяртання бацькі ў 1077 годзе на Русь, атрымаў ад яго Вышгарад. У канцы 1078 года вялікі кіеўскі князь Усевалад Яраславіч даў Яраполку Уладзімірскае (Валынскае) княства, да якога, паводле некаторых звестак, дадаў Тураўскае (паводле іншых звестак, Тураўскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч).
Пасля смерці бацькі ў 1078 годзе, Яраполк некалькі гадоў змагаўся за сталец ва Уладзіміры. У 1085 годзе ўзняў мяцеж супраць дзядзькі — вялікага князя кіеўскага Усевалада Яраславіча, але вымушаны быў уцячы ў Польшчу. У 1086 годзе вярнуўся і зноў атрымаў Уладзімірскае княства. У неўзабаве забіты сваімі праціўнікамі.
Захаваліся 2 партрэты Яраполка Ізяславіча XI ст. ў «Кодэксе Гертруды» («Трырскай псалтыры»).
Прылічаны да святых Рускай праваслаўнай царквой, дзень памяці — 22 лістапада (5 снежня).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
