Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве

сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Варшаве From Wikipedia, the free encyclopedia

Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшавеmap
Remove ads

Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве (польск.: Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарча-прыродазнаўчага профілю з сядзібай у Варшаве.

Хуткія факты Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Лічыцца найстарэйшым і найбуйнейшым падобным цэнтрам у Польшчы. Вытокі школы ўзыходзяць да 1816 года, калі быў створаны Агранамічны інстытут у вёсцы Марымонт (цяпер у варшаўскім раёне Бяляны).

У 1956 годзе рашэннем Савета Міністраў ПНР школа атрымала землі на Урсынаве, а таксама суседнія гаспадаркі Воліца, Натолін і Вілянаў, там былі створаны факультэты сельскагаспадарчай тэхнікі і харчавання чалавека (1973 год). Канчаткова перавесці кампус на Урсынаў было вырашана ў 2001 годзе.

Рэктарат універсітэта размешчаны ў гістарычным палацы, які належаў Юліяну Урсыну Нямцэвічу, які па сваёй функцыі называецца сёння "рэктарскім палацам".

Remove ads

Структура

  • факультэт аграноміі і біялогіі
  • факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • лясны факультэт
  • факультэт садаводства і біятэхналогіі
  • факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі
  • факультэт тэхналогіі драўніны
  • факультэт жывёлагадоўлі, біяінжынерыі і абароны жывёл
  • факультэт харчовых тэхналогій
  • факультэт харчавання чалавека
  • факультэт эхналогіі вытворчасці
  • эканамічны факультэт
  • факультэт сацыялогіі і педагогікі
  • факультэт інфарматыкі і матэматыкі
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads