Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве
сельскагаспадарчы ўніверсітэт у Варшаве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве (польск.: Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарча-прыродазнаўчага профілю з сядзібай у Варшаве.
Remove ads
Гісторыя
Лічыцца найстарэйшым і найбуйнейшым падобным цэнтрам у Польшчы. Вытокі школы ўзыходзяць да 1816 года, калі быў створаны Агранамічны інстытут у вёсцы Марымонт (цяпер у варшаўскім раёне Бяляны).
У 1956 годзе рашэннем Савета Міністраў ПНР школа атрымала землі на Урсынаве, а таксама суседнія гаспадаркі Воліца, Натолін і Вілянаў, там былі створаны факультэты сельскагаспадарчай тэхнікі і харчавання чалавека (1973 год). Канчаткова перавесці кампус на Урсынаў было вырашана ў 2001 годзе.
Рэктарат універсітэта размешчаны ў гістарычным палацы, які належаў Юліяну Урсыну Нямцэвічу, які па сваёй функцыі называецца сёння "рэктарскім палацам".
Remove ads
Структура
- факультэт аграноміі і біялогіі
- факультэт ветэрынарнай медыцыны
- лясны факультэт
- факультэт садаводства і біятэхналогіі
- факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі
- факультэт тэхналогіі драўніны
- факультэт жывёлагадоўлі, біяінжынерыі і абароны жывёл
- факультэт харчовых тэхналогій
- факультэт харчавання чалавека
- факультэт эхналогіі вытворчасці
- эканамічны факультэт
- факультэт сацыялогіі і педагогікі
- факультэт інфарматыкі і матэматыкі
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads