Гальба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гальба
Remove ads

Сервій Сульпіцый Гальба (лац.: Servius Sulpicius Galba, 24 снежня 3 да н.э. — 15 студзеня 69) — старажытнарымскі імператар (з 6 чэрвеня 68 па 15 студзеня 69).

Хуткія факты Сервій Сульпіцый Гальба, 6-ы Рымскі імператар ...

Сервій Сульпіцый паходзіў са шляхетнага і багатага патрыцыянскага роду. Ён стаў апошнім рымскім імператарам, які належаў да старой рэспубліканскай арыстакратыі. Пры Юліях-Клаўдзіях ён зрабіў кар’еру вайскоўца і палітыка. Пры Тыберыі Гальба быў легатам-прапрэтарам Аквітаніі (31—32 гады) і консулам (у 33 годзе), пры Калігуле — легатам Верхняй Германіі (39—41 гады), пры Клаўдзіі ўдзельнічаў у заваёве Брытаніі (43 год) і кіраваў правінцыяй Афрыка (45-47 гады). Пасля гэтага ён доўгі час быў на спакоі, пакуль у 60 ці 61 годзе імператар Нерон не прызначыў яго намеснікам Тараконскай Іспаніі.

У 68 годзе Гай Юлій Віндэкс падняў мяцеж у Лугдунскай Галіі і прапанаваў Гальбе саюз і імператарскую ўладу. Сервій Сульпіцый пасля некаторых ваганняў пагадзіўся. Віндэкс неўзабаве загінуў, але некалькі іншых намеснікаў таксама паўсталі супраць Нерона. У выніку сенат афіцыйна прызнаў Гальбу імператарам, а Нерону прыйшлося пакончыць з сабой. Праз некалькі месяцаў Сервій Сульпіцый уступіў у Рым, але да гэтага часу ён ужо пачаў станавіцца непапулярным у вачах насельніцтва сталіцы, прэтарыянскай гвардыі і салдат правінцыйных войскаў. Чыннікам таму сталі рэпрэсіі супраць асобных вядомых саноўнікаў і военачальнікаў, незадаволенасць салдат скупасцю імператара, агульнае паслабленне пазіцый цэнтральнай улады. У Ніжняй Германіі падняў мяцеж намеснік Аўл Вітэлій, падтрыманы побач заходніх правінцый. Нарэшце, бяздзетны Гальба абраў няўдалага кандыдата на ўсынаўленне — Луцыя Кальпурнія Пізона Фругі Ліцыніяна[uk], маладога чалавека, які валодаў толькі шляхетнасцю, але не ўплывам. Адзін з яго набліжаных, Марк Сальвій Атон, арганізаваў мяцеж прэтарыянцаў і захапіў уладу. Сервій Сульпіцый быў забіты на Рымскім форуме пасля ўсяго сямі месяцаў кіравання.

Remove ads

Зноскі

1. NomismaAmerican Numismatic Society, Брытанскі музей, Германскі археалагічны інстытут, Франкфурцкі ўніверсітэт імя Ёгана Вольфганга Гётэ, Оксфардскі ўніверсітэт, Музей Бадэ, Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Францыі. Праверана 10 верасня 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads