Міхаіл Галянкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Галянкевіч (1852?, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 10 лістапада 1924, Вільня) — беларускі праваслаўны святар, протаіерэй Літоўскай епархіі, педагог, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, адзін з актыўных удзельнікаў беларускага хрысціянскага руху пачатку ХХ стагоддзя.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з сялянскай сям’і праваслаўных беларусаў. Скончыў духоўную праваслаўную семінарыю. У другой палове XIX ст. быў ключарам Віленскага Мікалаеўскага кафедральнага сабора.
У 1884–1906 гадах працаваў у складзе Літоўскага епархіяльнага «попечительства о бедных духовного звания».
З 1910 года — протаіерэй Літоўскай епархіі, сябра духоўнай кансісторыі. У гады Першай сусветнай вайны, пасля адступлення расійскіх войск з Вільні, свядома застаўся пры сваім прыходзе.
З 1914 года — актыўны ўдзельнік беларускага грамадска-культурнага і рэлігійнага жыцця. Разам з архімандрытам Саваціем прадстаўляў праваслаўнае духавенства ў Віленскім камітэце дапамогі пацярпелым ад вайны. Аказваў дапамогу ў стварэнні першых беларускамоўных школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дзе выкладаў Закон Божы.
У часы нямецкай акупацыі Вільні звярнуўся да вайсковых уладаў з просьбай перадаць частку маёмасці Віленскай праваслаўнай епархіі для патрэбаў беларускага школьніцтва.
Адзін з заснавальнікаў і сябра Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1917–1924). Удзельнічаў у арганізацыі Беларускай канферэнцыі ў Вільні ў 1918 годзе, дзе быў абраны ў склад Віленскай беларускай рады разам з каталіцкім святаром Уладзіславам Талочкам.
У лютым 1918 года звярнуўся да ўдзельнікаў з'езда святароў былой Віленскай епархіі ў Дзісне з заклікам праваслаўнаму духавенству «адмовіцца ад русіфікацыйных функцыяў і стаць актыўнымі ўдзельнікамі беларускай культурна-нацыянальнай працы».
Памёр 10 лістапада 1924 года ў Вільні. Пахаваны на Ліпаўскіх (Спаса-Ефрасінеўскіх) могілках.
Remove ads
Узнагароды
За заслугі «па духоўным ведамстве» адзначаны ўказам імператара Мікалая II ордэнам св. Уладзіміра VI ступені (06.05.1908).
Літаратура
- БДАЛіМ, ф. 3, воп. 1, спр. 134, 140
- Архівы БНР
- Литовские епархиальные ведомости (Вільня). 1883. № 11
- Сялянская праўда (Вільня). 1924. № 17
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads