Галіна Аляксандраўна Аржанава
савецкая падпольшчыца, член брэсцкага патрыятычнага падполля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Аляксандраўна Аржанава (5 красавіка 1922, Іванаўскае, Валакаламскі павет, Маскоўская губерня, РСФСР — 30 снежня 1943, Брэст) — савецкая падпольшчыца, сувязная партызанскіх атрадаў, кіраўнік падпольнай камсамольскай групы, з мая 1942 года — член бюро падпольнай брэсцкай гарадской камсамольскай арганізацыі.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзілася 5 красавіка 1922 года ў с. Іванаўскае Валакаламскага павета Маскоўскай губерні РСФСР.
Пасля вучобы ў сельскай сямігодцы паступіла ў Маскоўскую фармацэўтычную школу. Пасля яе заканчэння з адзнакай, у 1940 годзе была накіравана ў Брэст на працу фармацэўтам у аптэцы № 4[1].
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўключылася ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Устанавіла сувязь з брэсцкімі падпольшчыкамі. Разносіла ўлёткі, сачыла за перамяшчэннем варожых воінскіх часцей. У 1942 годзе па заданні Брэсцкага падпольнага камітэта партыі Галіна Аржанава вярнулася на працу ў аптэку, адначасова застаючыся сувязной атрада імя Чарнака Брэсцкага партызанскага злучэння. Г. Аржанава даставала бланкі пашпартоў, біноклі, фотаапараты, забяспечвала партызан медыкаментамі і медыцынскімі інструментамі, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных з лагераў, перапраўляла іх да партызанаў, ладзіла канспіратыўныя сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі горада.
У кастрычніку 1943 года была схоплена акупантамі пасля даносу Гертруды Вагнер, якая здала гітлераўцам значную частку брэсцкага падполля. Аржанава была дастаўлена ў гестапа. У турме яе катавалі, дапытвалі аб падпольшчыках і партызанах, куды і каму перадавала медыкаменты. Не раз праводзілі вочную стаўку з падсаджанай у турму здрадніцай Гертрудай Вагнер, якая апазнала шматлікіх арыштаваных падпольшчыкаў. І Галю яна «адрэкамендавала» як падпольшчыцу, сувязную партызанскага атрада, якая збіраецца таксама пайсці ў партызаны.
Звесткі аб Аржанавай падпольшчыкам перадавала цыганка Люба, якую з турмы разам з іншымі жанчынамі-вязнямі вадзілі ў горад на дэзінфекцыю месцаў агульнага карыстання. Галі ўдалося перадаць падпольшчыкам чатыры запіскі. У адной з іх яна пісала: «Допыт вядзе высокі гестапавец. Патрабуе прызнанняў, як звязалася з партызанамі. Не бойцеся, памру, але нікога не выдам. Таямніцу панясу ў магілу. Бывай, Радзіма! Бывайце, савецкія людзі! Помсціце за нас фашыстам!».
Аржанава стойка вытрымала 28 жорсткіх катаванняў.
30 снежня 1943 года гітлераўцы павесілі Галіну Аржанаву ў двары Брэсцкай турмы[2].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1968, пасмяротна)[2].
Ушанаванне памяці
- У 1964 годзе на будынку № 18 па вуліцы Пушкінскай у Брэсце, дзе Г. Аржанава працавала ў аптэцы, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
- Імем Галіны Аржанавай ў 1972 годзе названа адна з вуліц Брэста[1].
- На гарадской алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста» сярод партрэтаў герояў устаноўлены барэльеф Г. Аржанавай.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads