Брэсцкае партызанскае злучэнне
Партызанскае злучэнне на тэрыторыі Брэсцкай вобласці БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэсцкае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне, створанае ў красавіку — чэрвені 1943 года на базе асобых атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Камандаванне
Камандзір:
- Сяргей Іванавіч Сікорскі (красавік 1943 — ліпень 1944).
Начальнік штаба:
- П. В. Пранягін (красавік 1943 — ліпень 1944).
Склад
Злучэнне аб'ядноўвала 11 брыгад:
- 8-я партызанская брыгада;
- 99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева;
- 150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча;
- Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава;
- Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага;
- Партызанская брыгада імя У. І. Леніна;
- Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі;
- Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова;
- Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна;
- Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева;
- Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»;
12 асобна дзейных партызанскіх атрадаў:
- 345-ы партызанскі атрад;
- 347-ы партызанскі атрад;
- Партызанскі атрад «За Радзіму»;
- Партызанскі атрад імя С. М. Будзённага;
- Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (першага складу);
- Партызанскі атрад імя С. М. Кірава (П. Н. Паплаўскі, С. Ц. Шыш);
- Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (другога складу);
- Партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (В. Р. Машын);
- Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса;
- Партызанскі атрад «Сцяг»;
- Партызанскі атрад «Чэкіст»;
- Партызанскі атрад імя П. Л. Валькова.
Для барацьбы супраць карнікаў у лютым 1944 года паводле распараджэння Беларускага штаба партызанскага руху ў паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці была створана часовая групоўка партызанскіх брыгад і атрадаў Паўднёвай зоны (узначаліў упаўнаважаны штаба партызанскага злучэння вобласці П. М. Кавальскі).
За ўвесь перыяд баявой дзейнасці аб'ядноўвала больш за 13 000 партызан. З часцямі Чырвонай Арміі брыгады і атрады злучаліся паступова па меры вызвалення раёнаў іх дзеянняў. У сакавіку 1944 года злучыліся брыгады і асобныя атрады Паўднёвай зоны, у ліпені — астатнія.
Сяргею Георгіевічу Жуніну і Сяргею Іванавічу Сікорскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads