Галіна Аляксандраўна Бяганская
архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Аляксандраўна Бяганская (10 мая 1934, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла БПІ ў 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, з 1970 года — кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання БелНДІдзіпрасельбуда[1][2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску[3].
Працы
Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—1973, у сааўтарстве А. П. Калніньшам[3]; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970, з П. Р. Бяляевай), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 1969—1971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 1970—1974), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 1979—1980, у сааўтарстве з В. Г. Котавым[3])[1].
Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб’ектаў сельскай архітэктуры[4].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым (1970), сярэбраным (1976), бронзавым (1969) медалямі ВДНГ СССР, ганаровым дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1972) за праект планіроўкі і забудовы цэнтральнай сядзібы саўгаса «Леніна» Горацкага раёна[3].
Зноскі
- Бяганская Галіна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беганская Галина Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
- Беганская Галина Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Беганская Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads